Вацлаў Бенеш Трэбізскі

Ва́цлаў Бе́неш (псеўданім — Трэ́бізскі) (чэшск.: Václav Beneš Třebízský, 27 лютага 1849, Трэбіз (цяпер раён Кладна, Сярэднячэшскага края Чэшскай Рэспублікі) — 20 чэрвеня 1884, Марыенбад) — чэшскі пісьменнік і каталіцкі святар.

Вацлаў Бенеш Трэбізскі
чэшск.: Václav Beneš Třebízský
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Václav Beneš Třebízský[1]
Дата нараджэння 27 лютага 1849(1849-02-27)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1884(1884-06-20)[2][3][…] (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, каталіцкі святар, святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і краўца. Вучыўся ў гімназіі ў Сланах і Празе. Затым вывучаў багаслоўе ў Празе. У 1875 быў пасвечаны ў святары. Служыў спачатку ў прыходзе каля г. Бераўн, з 1876 — у Клецанаў каля Прагі.

Захварэў на сухоты, і нягледзячы на неаднаразовыя паездкі на курорты Еўропы, памёр падчас лячэння ў Марыенбадзе ў 1884 годзе. Цела нябожчыка было перавезена ў Прагу і пахавана на Вышаградскіх могілках.

Творчасць

правіць
 
Бюст В. Б. Трэбізскага ў Клецанах

Трэбізскі — раманіст і апавядальнік, поўны любові да народа і ідэалізму. Аўтар твораў з гісторыі Чэхіі. Падобна Алаісу Ірасеку, стварыў шэраг гістарычных раманаў, якія адлюстроўваюць рух гусітаў, перыяд аўстрыйскага валадарства («цемры») і нацыянальнага адраджэння, але таксама апісваў іншыя перыяды чэшскай гісторыі ад ранніх вытокаў дзяржавы да XIX стагоддзя. Дзеянне многіх гістарычных прац Трэбізскага адбываецца ў рэгіёне, дзе нарадзіўся аўтар.

Творы пісьменніка карысталіся вялікай папулярнасцю ў чэшскім грамадстве.

Абраная бібліяграфія

правіць

Раманы

правіць

Зборнікі гістарычных апавяданняў

правіць
  • V červáncích kalicha
  • V záři kalicha
  • Pod doškovými střechami
  • Z různých dob
  • Ze sázavských letopisů
  • Z pověstí karlštejnského havrana
  • Pobělohorské elegie
  • Povídky starého zbrojnoše a jiné obrázky z naší minulosti

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б в г The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.

Спасылкі

правіць