Веньямін Міхайлавіч Захараў

Веньямін Міхайлавіч Заха́раў (22 студзеня 1969(1969-01-22), Мінск8 сакавіка 2024(2024-03-08)) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларусі (1994).

Веньямін Міхайлавіч Захараў
Дата нараджэння 22 студзеня 1969(1969-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2024(2024-03-08) (55 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Гады актыўнасці 19872001
Тэатр
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 22 студзеня 1969 года ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1987 годзе.

У 1987—2001 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У 18 гадоў ён стаў артыстам тэатра, а ў 23 гады ўжо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю балетную кар’еру Веньямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях у балетах.

Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутранага свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера  (руск.)», «Спячая прыгажуня  (руск.)», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Крас і Спартак («Спартак  (руск.)» А. Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка  (руск.)» Л. Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта  (руск.)» Ж. БізэР. Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар  (руск.)», «Жызэль  (руск.)» А. Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная  (руск.)» І. Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда  (руск.)» А. Глазунова), Уладзімір («Страсці» А. Мдывані).

Пасля таго, як пакінуў сцэну, ён працаваў рэпетытарам па балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.

Памёр 8 сакавіка 2024 года[1].

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Лаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў балета імя С. Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія СЛіфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнарароднага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць