Вера Вайцюлевіч (псеўданім Вера Гаротная; 25 мая 1902, Бярозкі, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, цяпер Краслаўскі край Латвіі — 16 ліпеня 1986, Рыга) — беларуская паэтэса.

Вера Вайцюлевіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Вера Гаротная
Дата нараджэння 25 мая 1902(1902-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1986(1986-07-16) (84 гады)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Мова твораў беларуская, латышская і руская

Біяграфія правіць

Вучылася ў беларускай школе.

Першы яе верш надрукаваны 19 студзеня 1927 года ў газеце «Голас Беларуса». А ў 1932 годзе сваім коштам выдала ў Рызе лацінкаю маленькі паэтычны зборнік «Вершы. Dzejas» (пяць арыгінальных тэкстаў і іх пераклад на латышскую мову). Творы прысвяціла тагачаснаму прэзідэнту Латвіі Янісу Чакстэ, дзесяцігадоваму юбілею абвяшчэння Латвійскай дзяржавы, Райнісу і іншым.

Былі публікацыі і ў часопісе «Беларуская школа ў Латвіі».

Арганізоўвала ў Рызе начлежкі для латгальскіх землякоў. Спрабавала ствараць і рэлігійныя прытулкі.

Пасля вайны, калі культурна-асветная дзейнасць беларусаў у Латвіі згасла, яна некалькі разоў наведвала Менск.

Творчую спадчыну маці захавала яе дачка Уладзіслава Душкіна, мастак-мадэльер.

Творы рыжанкі Веры Вайцюлевіч (Гаротнай) у Менску друкаваліся ў «Голасе Радзімы», «Народнай газеце», часопісе «Зрок».

Зноскі

Літаратура правіць