Вера Часлаўска (чэшск.: Věra Čáslavská, 3 мая 1942, Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі30 жніўня 2016, Прага, Чэхія) — выдатная чэхаславацкая гімнастка, 7-кратная алімпійская чэмпіёнка, 4-кратная чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Чэхаславакіі. Уладальніца найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у гісторыі Чэхаславакіі і Чэхіі.

Вера Часлаўска
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Вера Часлаўска
Арыгінальнае імя чэшск.: Věra Čáslavská
Грамадзянства  Чэхаславакія
Дата нараджэння 3 мая 1942(1942-05-03) (81 год)
Месца нараджэння Прага
Дата смерці 30 жніўня 2016(2016-08-30)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Біяграфія правіць

 
Вера Часлаўска ў 1967 годзе

За ўсю гісторыю жаночай спартыўнай гімнастыкі толькі Ларысе Латынінай і Часлаўскай удалося двойчы выйграць абсалютнае першынство на Алімпійскіх гульнях — Вера стала чэмпіёнам у 1964 і 1968 гадах (у 1964 годзе ў Токіа Часлаўска апярэдзіла менавіта Латыніну). Сярод жанчын па колькасці алімпійскіх тытулаў саступае толькі траім — Ларысе Латынінай (9), Біргіт Фішэр (8) і Джэні Томпсан (8).

Чатыры разы, у 1964, 1966, 1967, 1968 гадах, прызнавалася лепшай спартсменкай Чэхаславакіі як сярод жанчын, так і мужчын. Часцей гэтага звання не атрымліваў ніхто. Выступала за пражскі клуб «Слован».

Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію падпісала маніфест Дзве тысячы слоў, і толькі ў апошні момант ёй дазволілі ляцець на Алімпійскія гульні 1968 года ў Мехіка. Для патрыётаў Чэхаславакіі стала сімвалам барацьбы за незалежнасць. Часлаўска была незадаволеная сумніўнымі, паводле яе меркавання, рашэннямі алімпійскай судзейскай калегіі прысудзіць у вольных практыкаваннях не адзін, а два залатыя медалі, г.зн. не толькі ёй адной, але і гімнастцы з СССР Ларысе Петрык, Часлаўска на цырымоніі ўзнагароджання падчас выканання дзяржаўнага гімна Савецкага Саюза павярнула галаву ўбок і трохі апусціла яе[5].

Гэты жэст быў горача сустрэты антыкамуністычнай апазіцыяй Чэхаславакіі, але ў выніку Часлаўска па рашэнні ўлад краіны апынулася на доўгія гады невыязной і больш не магла прадстаўляць ЧССР на міжнародных спаборніцтвах. Аднак спартсменка на дзесяцігоддзі стала сімвалам супрацьстаяння Савецкаму Саюзу — і пасля падзення рэжыму знакамітая ў мінулым гімнастка ўзначаліла ў 1990 годзе Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхаславакіі, стала членам МАК ад Чэхіі і саветнікам прэзідэнта Вацлава Гавела па фізкультуры і спорту[5].

Была ў шлюбе з лёгкаатлетам Ёсефам Одлажылам (1938—1993), віцэ-чэмпіёнам Алімпіяды 1964 года ў Токіа на дыстанцыі 1500 метраў[5]. У 1993—1996 гадах прэзідэнт Алімпійскага камітэта Чэхіі. Пасля сямейнай трагедыі[6] і лячэння ў 1998 годзе ў псіхіятрычнай клініцы Вера Часлаўска пражывае ў доме для састарэлых, хаваючыся ад журналістаў.

У 2001 годзе была названа спартыўнай легендай Чэхіі.

Памяць правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. https://www.rtbf.be/sport/jo/detail_deces-de-vera-caslavska-septuple-medaille-d-or?id=9392218
  2. http://www.reuters.com/article/us-people-czech-caslavska-idUSKCN1160HY
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. а б в Часлаўска, Вера Часлаўска
  6. Улетку 1993 года Марцін, 19-гадовы сын Веры Часлаўскай, у п'янай бойцы забіў уласнага бацьку, былога мужа спартсменкі Ёсефа Одлажыла. Марцін быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення свабоды, аднак памілаваны асабістым распараджэннем прэзідэнта краіны Вацлава Гавела па просьбе маці
  7. База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (26986)

Спасылкі правіць