Вербенавыя[3] (Verbenaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ясноткакветныя. Травы, кусты, зрэдку — дрэвы.

Вербенавыя

Verbena bonariensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbenaceae J.St.-Hil. (1805), nom. cons.

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32064
NCBI  21910
EOL  4304
GRIN  f:1176
IPNI  30000070-2
FW  55753

Біялагічнае апісанне правіць

Лісце ў прадстаўнікоў сямейства большай часткай супраціўнае. Сцёблы ў перасеку чатырохкутныя.

Кветкі больш-менш няправільныя, хоць не асабліва буйныя, але часта прыгожыя і духмяныя.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Каля 700 відаў цёплых краін; многія ва ўмераных краінах Паўднёвага паўшар’я; у халодных і высокіх нагор’ях не растуць.

У Еўропе маецца толькі адзін прадстаўнік роду Вербена (Verbena). Сюды ж адносіцца род Lantana.

Значэнне і прымяненне правіць

Многія прадстаўнікі сямейства цэняцца ў садаводстве.

Роды правіць

Па выніках апошніх філагенетычных даследаванняў[4] шэраг родаў быў аднесены да сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), у выніку чаго сямейства Verbenaceae налічвае прыблізна 35 родаў і 1 200 відаў[5][6]. Avicennia, якую раней адносілі да Verbenaceae або вылучалі ва ўласнае сямейства Avicenniaceae, цяпер уключана ў сямейства Acanthaceae.

Сямейства змяшчае каля 35 родаў[7][8]:

Роды, якія раней уваходзілі ў Verbenaceae, але цяпер перамешчаныя ў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae):

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Cantino, P.D., Harley, R.M. & Wagstaff, S.J. 1992. Genera of Labiatae: status and classification. Pp. 511—522. In Harley, R.M. & Reynolds, T. (eds) Advances in Labiate Science. Richmond, Royal Botanic Gardens, Kew.
  5. Вербенавыя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)
  6. Heywood, V.H., Brummitt, R.K., Culham, A. & Seberg, O. 2007: Flowering Plant Families of the World. Royal Botanic Gardens, Kew.
  7. Verbenaceae Архівавана 18 чэрвеня 2017.: інфармацыя на сайце The Plant List
  8. GRIN Taxonomy for Plants - Genera of Verbenaceae(недаступная спасылка). United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2004. Праверана 21 верасня 2017.

Літаратура правіць