Адкрыць галоўнае меню

Весткі Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі

«Весткі Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі» — газета, орган Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Выдавалася ў студзені 1919 г. у Мінску на беларускай, рускай, яўрэйскай (ідыш) і польскай мовах. Рэдактар А.М. Антанікоўскі. У № 1 ад 19 студзеня 1919 г. надрукваны «Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі», аб абвяшчэнні БССР, «Спісак членаў Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Савецкай Рэспублікі», пастанова № 1 урада аб скасаванні Абласнога выканкома Заходняй вобласці і фронту і Мінскага губернскага рэўкома, аб пераходзе ўлады да Часовага ўрада і яго камісарыятаў; пастанова № 2 аб захаванні ў сіле ўсіх заканадаўчых актаў РСФСР, праведзеных у жыццё на тэрыторыі Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў да абвяшчэння БССР, і выданні новых законаў і распараджэнняў Часовым урадам; паведамлялася аб стварэнні пры Часовым урадзе міжведамаснай камісіі для ўрэгулявання жыллёвых пытанняў і фінансавай камісіі, скліканні 1-га Усебеларускага з’езда Саветаў. Вядомы таксама № 4/5.


Рэдактар Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі
Заснавана студзень 1919
Палітычная прыналежнасць Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Мова беларуская, руская, ідыш і польская

ЛітаратураПравіць

  • Грамовіч, У.У. «Весткі Часовага рабочасялянскага савецкага ўраду Беларусі» / У.У.Грамовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 251 — 252. — ISBN 5-85700-142-0.