Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

«Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 года ў Мінску ў 7 серыях (у 1942—1946 гадах не выходзіў). Спачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 годзе падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 года — гуманітарных), біялагічных і фізіка-тэхнічных навук, з 1963 года выходзіць серыя сельскагаспадарчых навук, з 1965 года — фізіка-матэматычных, хімічных навук, з 1968 года — фізіка-энергетычных навук, з 2004 года — медыцынскіх навук.

«Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Тып часопіс
Заснавана 1940
Галоўны офіс

Серыі гуманітарных, біялагічных і сельскагаспадарчых навук выходзяць на беларускай мове, астатнія — на беларускай і рускай мовах. Серыя гуманітарных навук мае спецыяльныя раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка».

Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навуковых даследаванняў і вынікі работ інстытутаў НАН Беларусі, навукова-даследчы інстытутаў і ВНУ краіны, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных Беларусі, інфармацыю пра навуковае жыццё НАН Беларусі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць