Гомель (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Гомель)

Гомель (Гомля) — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля аграгарадка Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Гомель
Морфаметрыя
Даўжыня 3,4 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 3,46 км²
Аб’ём 19,01 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,7 км
Найбольшая глыбіня 23 м
Басейн
Плошча вадазбору 744 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гомель (Беларусь)
Гомель
Гомель
Гомель (Віцебская вобласць)
Гомель
Гомель
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Гомеля складае 3,46 км². Найбольшая глыбіня возера 23 м, даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 11,7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 19,01 млн. м³, плошча вадазбору возера — 744 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 м, на паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 18 м. Схілы пераважна разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера пясчаныя, на пэўных участках галечныя і камяністыя.

Вадаём падзелены на 2 плёсы: паўночны і паўднёвы, якія злучаныя неглыбокім пралівам. Дно паўночнага плёсу плоскае, паўднёвага — больш глыбокае, лейкападобнае, з стромкімі схіламі.

Мелкаводдзе возера пясчанае і пясчана-галечнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 100 м.

У паўднёвай затоцы возера востраў плошчай 0,1 га (0,001 км²).

У возера ўпадае ручай з возера Канашы. Таксама Гомель злучанае пратокай з возерам Зашчаты, існуе сцёк па пратоцы ў возера Суя.

Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.