Гулідаўскае

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Гулідаўскае)

Гулідаўскаевозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Маргва, за 13 км у напрамку на захад ад горада Глыбокае, прыкладна за 0,6 км на ўсход ад вёскі Гулідава.

Гулідаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,8[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,27 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Гулідаўскае (Беларусь)
Гулідаўскае
Гулідаўскае
Гулідаўскае (Віцебская вобласць)
Гулідаўскае
Гулідаўскае
Map

Плошча паверхні возера 0,27 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 3,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Каля паўночнага і ўсходняга берагоў вузкая забалочаная пойма. Возера значна зарастае. Выцякае ручай у раку Маргва.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 144. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць