Добрына (возера, Віцебскі раён)

До́брынавозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км на паўднёвы захад ад Віцебска, каля вёсак Асінаўка і Добрына.

Добрына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,2 м
Даўжыня 1,59 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00112 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,69 км
Найбольшая глыбіня 4,9 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,22 ‰
Празрыстасць 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 15,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Дабрэйка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Добрына (Беларусь)
Добрына
Добрына
Добрына (Віцебская вобласць)
Добрына
Добрына
Map

Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,59 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 3,69 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м, сярэдняя 3м. Плошча вадазбору 15,2 км². Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн. м³.

Катлавіна Добрына лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 20 метраў, спадзістыя. Ва ўсходняй частцы возера схілы стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўднёвай частцы возера месцамі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. На мелкаводдзі дно возера пясчанае, на большых глыбінях выслана сапрапелем і гліністым ілам (у паўднёвай частцы).

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у паўночнай частцы выцякае рака Дабрэйка (прыток Заходняй Дзвіны).

Добрына зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—6 (месцамі да 20) метраў ад берага і да глыбіні 1 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Рачэўскі А. М. Добрына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць