Карасёва (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Карасёва)

Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.

Карасёва
Каардынаты: 54°47′23,80″ пн. ш. 30°04′21,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 162,7[1] м
Даўжыня 0,5 (0,54[2]) км
Шырыня 0,39 (0,31[2]) км
Плошча 0,15 (0,121[3]) км²
Аб'ём каля 0,00028[2] км³
Даўжыня берагавой лініі 1,28 км
Найбольшая глыбіня 3,8[2] м
Сярэдняя глыбіня 2,2[4] м
Карасёва (Беларусь)
Карасёва
Карасёва
Карасёва (Віцебская вобласць)
Карасёва
Карасёва

Плошча паверхні возера 0,15 (0,121[3], 0,126[4]) км². Даўжыня 0,5 (0,54[2][4])км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31[2][4]) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,8[2] м, сярэдняя — 2,2[4] м. Аб’ём вады каля 0,28[2] млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя[2]. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 489. — 522 с. — 10 000 экз.

СпасылкіПравіць