Катоўскае (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Катоўскае)

Като́ўскае возера — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Катоўшчына.

Катоўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 130,8 м
Даўжыня 1,19 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,56 км²
Аб’ём 0,00479 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,37 км
Найбольшая глыбіня 22,9 м
Сярэдняя глыбіня 8,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,265—0,28 ‰
Празрыстасць 2,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 59,6 км²
Упадаюць рака Дзіва, ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Катоўскае возера (Беларусь)
Катоўскае возера
Катоўскае возера
Катоўскае возера (Віцебская вобласць)
Катоўскае возера
Катоўскае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,56 км². Даўжыня 1,19 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,37 км. Найбольшая глыбіня дасягае 22,9 м, сярэдняя 8,6 м. Аб’ём вады 4,79 млн м³. Плошча вадазбору 59,6 км².

Катлавіна Катоўскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 да 19 метраў, спадзістыя. На паўднёвым захадзе схілы катлавіны стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі. Глыбіні да 2 м займаюць каля 14 % плошчы возера. Дно плоскае з трыма невялікімі ўпадзінамі. Да глыбіні 3—3,5 м (на поўдні да 5,5—8 м) дно возера выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Дзіва. На поўначы выцякае ручай у раку Лукомка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці ад 20—25 да 75 метраў ад берага і да глыбіні 1,6—2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь іншыя рыбы. Сустракаюцца ракі.

На ўсход ад возера праходзіць аўтамабільная дарога Р114.

Літаратура правіць

  • Катоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 519. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)