Вольга Іванаўна Яфрэмава
Вольга Іванаўна Яфрэмава (7 верасня 1923, с. Мядзведжае, цяпер с. Краснагвардзейскае, Стаўрапольскі край, Расія) — беларускі філосаф і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1960).
Вольга Іванаўна Яфрэмава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1923 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 7 верасня 1923 года ў сяле Мядзведжае Стаўрапольскага края. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1947 года ў Інстытуце гісторыі, у 1961—1983 гадах у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. Вывучае гісторыю грамадскай і сацыялагічнай думкі Беларусі XIX—XX стст.
Творчасць правіць
Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Ідэі гуманізму ў грамадска-палітычнай і філасофскай думцы Беларусі» (1977), «Развіццё марксісцка-ленінскай філасофіі ў БССР (20—70-я гг.)» (1984).
Узнагароды правіць
Дзяржаўная прэмія Беларусі 1984 года за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973—1980).
Творы правіць
- Барацьба за перамогу марксісцкіх ідэй у рабочым руху Беларусі (1907—1914 гг.). Мн., 1962;
- Из истории общественной мысли Белоруссии конца XIX — начала XX в. Мн., 1972;
- Газета «Звезда» и ее роль в распространении марксизма в Белоруссии (август—ноябрь 1917 г.). Мн., 1977.
Зноскі
Літаратура правіць
- Яфрэмава Вольга Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі правіць
- Вольга Іванаўна Яфрэмава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»