Вольга Аляксееўна Гаварцова

Вольга Аляксееўна Гаварцова (23 жніўня 1988, Пінск, БССР) — беларуская прафесійная тэнісістка. Нарадзілася 23 жніўня 1988 года ў Пінску. Пераможца 8 турніраў WTA ў жаночым парным разрадзе. Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе — Уімблдану 2004 года. Фіналістка юніёрскага турніру Orange Bowl 2003 года ў жаночым парным разрадзе.

Тэніс
Вольга Гаварцова
Нарадзілася 23 жніўня 1988(1988-08-23)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 182 см
Вага 67 кг
Прафесійная кар’ера 2002–...
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Трэнер(ы) Уладзімір Крук
Прызавыя грошы 3 658 300 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 440–353[2]
Найвышэйшы рэйтынг 35 (23 чэрвеня 2008)
Цяперашні рэйтынг 137 (12 чэрвеня 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/32 фіналу (2012, 2013, 2014)
Францыя 1/16 фіналу (2008, 2009)
Уімблдан 1/8 фіналу (2015)
ЗША 1/16 фіналу (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 188–183[2]
Найвышэйшы рэйтынг 24 (29 жніўня 2011)
Цяперашні рэйтынг 531 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/8 фіналу (2011)
Францыя 1/8 фіналу (2010)
Уімблдан 1/8 фіналу (2012)
ЗША 1/8 фіналу (2009)
Кубак федэрацый 24–9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 12 чэрвеня 2017

Юніёрская кар’ера правіць

Вольга Гаварцова пачала займацца тэнісам у 6 гадоў. Упершыню прыняла ўдзел у прафесійным тэнісным турніры ў 14 гадоў — турнір Міжнароднай федэрацыі тэніса ITF) у Мінску. У 2002 годзе Гаварцова здабыла перамогу на прэстыжным турніры Orange Bowl ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў. У 2003 годзе ў Рамат ха-Шароне (Ізраіль) Вольга выйграла першы турнір ITF у пары з Вікторыяй Азаранкай і ўпершыню выйшла ў фінальную стадыю турніру ў адзіночным разрадзе. У 2004 годзе ў пары з Азаранкаю Гаварцова выйграла юніёрскі Уімблданскі турнір у жаночым парным разрадзе.

Дарослая кар’ера правіць

У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезона Гаварцова ўвайшла ў 50 наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.

У 2008 годзе Гаварцова прабілася ў фінал турніру WTA ў Мемфісе ў адзіночным разрадзе, перайграўшы тагачасную 18-ую ракетку свету ізраільцянку Шахар Пеер, але саступіўшы ў фінале амерыканцы Ліндсей Дэвенпорт). Месяц пазней у пары з румынкаю Эдынай Галавіц Гаварцова дасягнула першага фіналу турніру WTA ў парным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Чарльстане, Паўднёвая Караліна, ЗША. Па дарозе да фіналу беларуска-румынская пара перайграла тагачасны наймацнейшы дуэт свету — амерыканак Кару Блэк і Лізель Хубер. На турніры WTA ў Стамбуле ў пары з амерыканкаю Джыл Крайбас Гаварцова ўзяла першы тытул у дарослай кар’еры. Дзякуючы дасягнутым вынікам у чэрвені 2008 года Вольга Гаварцова ўзнялася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA. Пасля даволі няўдалага выступлення на Алімпіядзе ў Пекіне (у адзіночным разрадзе прайграла ў першым крузе, у парным разам з Дар’яй Куставай — у другім крузе) Гаварцова заняла месца ў 50-цы ў парным разрадзе.

У 2009 годзе Гаварцова выйшла ў фінал Кубка Крамля, дзе саступіла італьянцы Франчэсцы Ск’явонэ.

Зноскі

Спасылкі правіць