Вольга Дзмітрыеўна Бажэнава

мастацтвазнавец

Вольга Дзмітрыеўна Бажэнава (24 лютага 1956, Волагда) ― беларускі мастацтвазнавец, даследчык тыпалогіі культуры, доктар мастацтвазнаўства.

Вольга Дзімітрыеўна Бажэнава
Дата нараджэння 24 лютага 1956(1956-02-24) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, мастацтвазнаўца
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў ССР (1980). З 1989 года выкладала ў Беларускім політэхнічным ун-це, з 1996 года ― у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Мінск), у далейшым прафесар кафедры мастацтва Беларускага дзяржаўнага ун-та. Кандыдат мастацтвазнаўства па тэме «Манументальныя ансамблі Беларусі XVIII стагоддзя» (1985), доктар мастацтвазнаўства па тэме «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Нясвіжа» (2013)[1]. Узнагароджана граматай папы Рымскага Бенедыкта XVI (2007) і медалём прападобнай Ефрасінні Полацкай (2009).

Навуковыя напрамкі

правіць

Тыпалогія мастацтва, мастацтва беларускага барока, беларускі іканапіс, рэлігійная, партрэтная жывапіс. Аўтар больш 100 публікацый аб культуры Беларусі, гісторыі беларускага мастацтва. Складальнік, аўтар тэксту і каментароў фундаментальнага выдання «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII―XIX стагоддзяў» (2010). Удзельнік шэрагу навуковых канферэнцый, нацыянальных і міжнародных праектаў[2].

Некаторыя працы

правіць
  • Роспісы Пётры Сергіевіча // Наша вера. 2001. № 1.
  • Радзивилловский Несвиж. Роспісы касцёла Божага Цела(недаступная спасылка). — Мн., 2007.
  • Здабыццё ладу: праваслаўная беларуская культура ў славянскім свеце. ― Мн., 2009.
  • Мастацтва інтэр’еру. Гісторыя. Стилеобразование. Вучэбны дапаможнік. ― Мн., БДУ, 2012.
  • Беларусы Масквы. XVII стагоддзе. ― Мн., 2013.

Зноскі

  1. Гаршкавоз (Бажэнава) Вольга Дзмітрыеўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2. — С. 364―365.
  2. Вольга Дзмітрыеўна Бажэнава(недаступная спасылка). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2016.

Спасылкі

правіць