Вольга Фёдараўна Бергольц

Вольга Фёдараўна Бергольц (3 (16) мая 1910, Санкт-Пецярбург — 13 лістапада 1975, Ленінград) — руская паэтэса, празаік.

Вольга Фёдараўна Бергольц
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 мая 1910(1910-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1975(1975-11-13)[2][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Boris Kornilov[d], Nikolay Molchanov[d] і Георгій Панцеляймонавіч Макагоненка[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, паэтка, пісьменніца, драматург, дзіцячая пісьменніца, аўтар дзённіка
Гады творчасці з 1932
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
olgaberggolc.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1918 па 1920 год разам з сям’ёй жыла ў г. Угліч у былых келлях Богаяўленскага манастыра. Расла і вучылася ў працоўнай школе, якую скончыла ў 1926 годзе.

У 1925 годзе прыйшла ў літаратурнае аб’яднанне рабочай моладзі — «Змена», дзе сустрэла паэта Барыса Карнілава — першага мужа, за якога выйшла замуж у 1928 годзе. 13 кастрычніка таго ж года нарадзіла дачку Ірыну, якая памерла 14 сакавіка 1936 года ва ўзросце сямі гадоў.

З 1930 года працавала ў дзіцячай літаратуры, друкавалася ў часопісе «Чиж», выдала сваю першую кнігу — «Зима-лето-попугай».

Скончыўшы ў 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт, пераязджае ў Казахстан, працуе карэспандэнтам газеты «Савецкі стэп», пра што расказала ў кнізе «Глубинка» (1932). Вярнуўшыся ў Ленінград, працавала рэдактарам у газеце завода «Электросила» (1931—1934). У 1933—1935 гадах выходзяць кнігі: нарысы «Годы штурма», зборнік апавяданняў «Ночь в Новом свете», першая «дарослая паэтычная кніга» — зборнік «Стихи», з якіх пачынаецца паэтычная вядомасць Бергольц.

У 1932 годзе ў Бергольц нарадзілася другая дачка — Мая, якая памерла праз год.

У 1934 годзе прынята ў Саюз Савецкіх пісьменнікаў, адкуль была выключана 16 мая 1937 года, але была адноўлена ў ліпені 1938 года. Зноў была выключана пасля арышту, 5 студзеня 1939 года.

13 снежня 1938 года была арыштавана па абвінавачванні «ў сувязі з ворагамі народа» і як удзельніца контррэвалюцыйнай змовы супраць Варашылава і Жданава, у зняволенні пасля катаванняў нарадзіла мёртвае дзіця. 3 ліпеня 1939 года была вызвалена і цалкам рэабілітавана. У 1960 выходзіць кніга «Дневные звёзды».

Апошняя надрукаваная кніга — зборнік вершаў «Память», які выйшаў ў 1972 годзе ў Маскве.

Памерла Вольга Бергольц ў Ленінградзе 13 лістапада 1975 года. Пахавана на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак. Помнік на магіле паэтэсы з’явіўся толькі ў 2005 годзе.

Дзённікі, якія паэтэса вяла шмат гадоў, пры яе жыцці не былі апублікаваныя. Пасля смерці Вольгі Бергольц яе архіў быў канфіскаваны ўладамі і змешчаны ў спецсховішчы. Фрагменты дзённікаў і некаторыя вершы з’явіліся ў 1980 годзе ў ізраільскім часопісе «Час і мы».

Зноскі

  1. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. а б Olga Fjodorowna BERGGOLc // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 28 чэрвеня 2022.
  4. Olga Fjodorowna Berggolz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць