Вальжына Цярэшчанка

(Пасля перасылкі з Вольга Цярэшчанка)

Вальжы́на (Во́льга) Цярэ́шчанка — беларуская бард-спявачка.

Вальжына Цярэшчанка
Месца нараджэння Лушчыкі
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты Гітара
Жанры Бардаўская песня

Біяграфія правіць

Нарадзілася на Гарадзеншчыне, у вёсцы Лушчыкі Воранаўскага раёна. Сям’я пераехала на Гомельшчыну, калі Вользе было шэсць гадоў. Стала жыве ў Гомелі. Каталічка. Скончыла музычнае аддзяленне Гомельскай педвучэльні. У 1980-х спявала ў народным фальклорным гурце Гомельскай педвучэльні «Пралескі». Лаўрэат Першага фестываля аўтарскай песні ў Беларусі. Двойчы брала ўдзел у фестывалі беларускай музыкі ў Польшчы «Басовішча». Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №36 гораду Гомеля імя Івана Паўлавіча Мележа. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Мае двух дзяцей: дачку Святлану і сына Францішка.

Творчасць правіць

Музы́ка «талакоўскага прызыву». Валодае прыгожым моцным голасам, спявае на вершы Сыса, Гаруна, Геніюш, Жылкі ды іншых беларускіх паэтаў.

У 2003 годзе ў Гомелі выйшаў яе альбом «Хтось крануўся крылаў». У альбоме, які ўтрымлівае 35 трэкаў, пераважна песні на вершы забароненых і паўзабароненых у БССР паэтаў (Алесь Гарун, Ларыса Геніюш ды іншыя). На дыск увайшло ці не ўсё самае найлепшае з яе канцэртнага рэпертуара. Апроч песняў на вершы беларускіх паэтаў на альбоме значную частку займаюць народныя калядныя спевы.

Спасылкі правіць