«Восем з паловай»[13], «8½» (італ.: Otto e mezzo) — экзістэнцыйная трагікамедыя Федэрыка Феліні, сусветная прэм’ера якой адбылася 13 лютага 1963 года ў Рыме. Назва фільма абазначае яго парадкавы нумар у фільмаграфіі Феліні — ён да таго часу зняў 6 поўнаметражных фільмаў, 2 кароткаметражныя фільмы, якія аўтар палічыў за адзін, і сумесны фільм з рэжысёрам Альберта Латуадай «Агні вар’етэ» («паўфільма»). Карціна «8½» заваявала Вялікі прыз Маскоўскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар».

Восем з паловайM:
італ.:
Постар фільма
Жанр камедыйная драма[d][5], драматычны фільм[5] і фэнтэзійны фільм[5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Cineriz[d]
Працягласць 138 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 14 лютага 1963[1][2], 23 мая 1963[3], 15 лютага 1963[4], 16 лютага 1963[4], 29 мая 1963[4] і 24 чэрвеня 1963[4]
IMDb ID 0056801
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічыцца класікай сусветнага кінематографа, адным з найвялікшых кінафільмаў у гісторыі і вяршыняй рэжысёрскага майстэрства Феліні (нароўні з іншым яго хітом з удзелам Марчэла Мастраяні — «Салодкае жыццё»). Фільм — гэта змешванне рэальнасці і патоку свядомасці галоўнага героя — рэжысёра Гвіда Ансельмі: яго дзіцячых успамінаў, летуценняў, сюррэалістычных бачанняў і азарэнняў, у якіх ён шукае натхнення для сваёй новай кінакарціны.

У ролях правіць

Узнагароды правіць

  • Дзве прэміі «Оскар» (1964) у намінацыях лепшы фільм на замежнай мове і лепшы дызайн касцюмаў у чорна-белым фільме (П’еро Герардзі);
  • Вялікі прыз III Маскоўскага Міжнароднага кінафестывалю (1963)
  • Узнагароды Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў (1964): за лепшы арыгінальны сюжэт, за лепшы сцэнарый, за лепшую рэжысуру, за лепшую працу прадзюсара, за лепшую музыку, за лепшую аператарскую працу, за лепшую актрысу другога плана (Сандра Міла);
  • Прыз дацкіх крытыкаў на фестывалі ў Капенгагене «Бодыль» (1964) за лепшы еўрапейскі фільм
  • Узнагароды кінафестывалю ў Токіа «Kinema Jumpo Awards» (1966) за лепшы замежны фільм і як лепшы замежны рэжысёр;
  • Узнагарода Амерыканскага нацыянальнага кінабюлетэня за лепшы замежны фільм (1963)
  • Узнагарода Нью-Ёркскага гуртка кінакрытыкаў за лепшы замежны фільм (1963).

Таксама фільм намінаваўся на «Оскар» на лепшую рэжысуру, лепшы сцэнар і лепшую працу мастака-пастаноўшчыка ў чорна-белым фільме, на Прэмію Брытанскай кінаакадэміі за лепшы фільм (1964) на прыз нацыянальнай Амерыканскай гільдыі рэжысёраў за лепшыя дасягненні ў кінематаграфіі, але не атрымаў узнагарод у гэтых намінацыях.

Зноскі

  1. http://collections-search.bfi.org.uk/web/Details/ChoiceFilmWorks/150039149
  2. http://www.imdb.com/title/tt0056801/releaseinfo?ref_=tt_dt_dt
  3. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  4. а б в г Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  5. а б в Cakarel E. MUBI — 2007. Праверана 11 мая 2020.
  6. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=337.html Праверана 8 красавіка 2016.
  7. а б http://stopklatka.pl/film/osiem-i-pol Праверана 8 красавіка 2016.
  8. а б в г д е http://collections-search.bfi.org.uk/web/Details/ChoiceFilmWorks/%20%20%20%20%20%20%20%20%20%20150039149
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/8-1-2/9626/ Праверана 8 красавіка 2016.
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я http://www.imdb.com/title/tt0056801/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  11. а б Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.
  12. а б Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.
  13. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні