Ніна Рота
Ні́на Ро́та (італ.: Nino Rota, сапраўднае імя Джавані Рота Рынальдзі, італ.: Giovanni Rota Rinaldi; 3 снежня 1911, Мілан — 10 красавіка 1979, Рым) — італьянскі кампазітар, лаўрэат прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Грэмі». Шырока вядомы, як аўтар музыкі да фільмаў Федэрыка Феліні і Лукіна Вісконці, а таксама да фільма «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы.
Ніна Рота Nino Rota | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1911[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1979[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, настаўнік, піяніст, акцёр, сцэнарыст, кінакампазітар, выкладчык, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера[9], сімфонія, акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і класічная музыка |
Узнагароды | |
ninorota.com | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1929 скончыў кансерваторыю «Санта-Чэчылія» ў Рыме, адначасова браў урокі кампазіцыі ў А. Казелы. У 1931-32 вучыўся кампазіцыі (у Р. Скалера) і дырыжыраванню (у Ф. Рэйнера) у Інстытуце музыкі Кёрціс у Філадэльфіі. З 1939 прафесар, у 1950-77 дырэктар кансерваторыі ў г. Бары; сярод вучняў — Р. Муці. Аўтар шматлікіх твораў у розных жанрах — 12 опер (у т. л. «Неапаль, горад мільянераў», паводле Э. дэ Філіпа; Спалета, 1976), 5 балетаў (у т. л. «Уяўны Мальер» — для М. Бежара; Парыж, 1976), духоўнай араторыі «Жыціе дзевы Марыі», 3 мес, 3 сімфоній. Найбольш вядомы як аўтар кінамузыкі (звыш 150 фільмаў). Саўндтрэкі Н. Рота — неад’емная частка кінематаграфічнай канцэпцыі Ф. Феліні (усе яго фільмы да 1979). Працаваў таксама з Ф. Дзэфірэлі («Утаймаванне свавольнай», «Рамэа і Джульета»), Ф. Копалам («Хросны бацька»).
Прэмія «Оскар» (за лепшы арыгінальны саўндтрэк, 1975).
Выбраная фільмаграфіяПравіць
- 1972 — «Хросны бацька»
- 1974 — «Хросны бацька 2»
ЗноскіПравіць
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nino Rota // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nino Rota // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #12053584X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #12053584X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://www.nytimes.com/2000/03/29/style/29iht-hat.t.html
- ↑ http://www.allmusic.com/artist/nino-rota-mn0000416785/biography
СпасылкіПравіць
- Ніна Рота на сайце «Internet Movie Database»