Востраўскі пасад
Востраўскі пасад або проста Востраў — гістарычная мясцовасць у Полацку, якая размяшчаецца насупраць Верхняга замка, на левым беразе Заходняй Дзвіны, на натуральным востраве (адсюль і назва пасаду), утвораным рукавом ракі.
Востраўскі пасад | |
---|---|
Востраў, Востраўскі пасад | |
55°28′57″ пн. ш. 28°45′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211402 |
Тэрыторыя Вострава заселена з канца X—XI стст. На Востраве ў XI—XVI стст. існаваў манастыр Іаана Прадцечы[1], які ўпершыню згадваецца ў скандынаўскай сазе пра Торвальда Вандроўніка. У пісьмовых крыніцах, граматах манастыр вядомы з XIV ст.[2], апошні раз упамінаецца ў рэвізіі 1618 года[1]. Запіс 1540 года называе старосту Востраўскага пасада Радыёна Клочнева[3]. Востраўскі пасад згадваецца ў рэвізіі 1552 года разам са Слабадскім, Крыўцовым і Экіманскім задзвінскімі пасадамі. На Востраве меўся 151 двор, вядомая Праезжая вуліца[1]. Найбольш шчыльна была заселена ўсходняя частка вострава[4]. Пасад з’яўляўся разам з Экіманню найбуйнейшай юрыдыкай езуіцкага калегіума[5]. У 1632—1633 гадах Слабадскі і Востраўскі пасады ўвайшлі ў склад Крыўцовага[1].
На плане Полацка першай паловы ХІХ ст. і плане 1910 года пазначаны два ручаі, якія ўпадаюць у Чорную рэчку (рукаў Дзвіны): Саловін (насупраць заходняй часткі Вострава) і Свінец (насупраць усходняй часткі)[5].
Культурны пласт магутнасцю 0,5-1,5 м[1]. Задзвінскія пасады Полацка, у тым ліку Востраўскі, з’яўляюцца найменш даследаванымі. Праведзеныя С. В. Тарасавым шурфоўкі помнікаў Вострава паказалі, што культурны пласт познефеадальнай пары і ранняга Новага часу (XVI—XVIII стст.) на ім знівеліраваны ці пашкоджаны, і яго вылучэнне не прадстаўляецца магчымым[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д Полацкія задзвінскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- ↑ Полацкія манастыры // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- ↑ ПОЛАЦКІ ПАСАД ІХ — XVII СТАГОДДЗЯЎ: ГІСТОРЫКА-ПАРАЎНАЎЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
- ↑ Дзяніс Дук. Лакалізацыя асобных тапаграфічных аб’ектаў Полацка XVI—XVII стст.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Дук, Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццѐвай прасторы насельніцтва беларускага горада(недаступная спасылка) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.: іл. ISBN 978-985-418-534-7
Літаратура
правіць- Полацкія задзвінскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.