Дзяніс Уладзіміравіч Дук
Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар. Спецыяліст па гісторыі і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі ў IX–XVIII ст. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (з 2017), член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Дзяніс Уладзіміравіч Дук | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, функцыянер |
Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Георгій Васілевіч Штыхаў |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьУ 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.
Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».
У 2005—2013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».
З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
28 верасня 2017 года Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
З 2021 года — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. У сакавіку 2023 года Дук і іншыя сябры беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША[2].
Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Навуковыя інтарэсы
правіцьАжыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацка і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.
Палітычныя погляды
правіцьУ лістападзе 2022 года выступіў на прапагандысцкім тэлеканале рэжыму Лукашэнкі Беларусь 4. Падтрымаў прапанову пазбаўляць грамадзянства палітычных уцекачоў і дэмакратычную апазіцыю ў эміграцыі, назваўшы іх «беглымі»[3].
Узнагароды
правіць- 31 сакавіка 2022 — Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- 2017 г. — Медаль Францыска Скарыны[4]
- 2014 г. — прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- 2011 г. — Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- 2008 г. — прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
- 2007 — Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Бібліяграфія
правіць- Дук, Д. У. Археалагічныя комплексы пасадаў Полацка IX—XVIII стст. (па выніках раскопак 2004—2012 гг.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 254 с.
- Дук, Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 180 с.
- Дук, Д. У. Археалогія : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спец. 1-21 03 01 «Гісторыя» / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 156 с.
- Дук Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.
- Дук Д. У. Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў. Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01-01 01 «Гісторыя Беларусі», 1-02 01 02-04 «Гісторыя. Англійская мова». — Наваполацк: УА «ПДУ», 2006. — 112 с.
Зноскі
- ↑ Лукашенко назначил помощников Карпенко по ЦИК
- ↑ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.
- ↑ Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі . nashaniva.com (22 лістапада 2022).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
Літаратура
правіць- ДУК Дзяніс Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
правіцьДзяніс Уладзіміравіч Дук у Вікіцытатніку |
- Біяграфія на сайце ПДУ Архівавана 21 жніўня 2016..