Горн (ісп.: Isla Hornos) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля, належыць Чылі і ўваходзіць у склад правінцыі чылійская Антарктыка. На востраве знаходзіцца знакаміты мыс Горн. Востраў вядомы як самая паўднёвая частка Паўднёвай Амерыкі, аднак на самой справе такімі з'яўляюцца астравы Дыега-Рамірэс, якія ляжаць у 200 км паўднёвей. Востраў Горн належыць да групы астравоў Эрмітэ (ісп.: Islas Hermite), якія адносяцца да архіпелага Вогненная Зямля. Востраў мае шырыню 2 км і даўжыню каля 6 км. Максімальная вышыня вострава — 425 м.

Горн
ісп. Isla Hornos
Мыс Горн летам (студзень 2003)
Мыс Горн летам (студзень 2003)
Характарыстыкі
Плошча
  • 28,29 км²
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Размяшчэнне
55°56′41″ пд. ш. 67°16′51″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Горн (Чылі)
Горн
Горн
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На востраве ёсць маяк, невялікая капліца, жылыя і дапаможныя памяшканні, метэастанцыя, а таксама помнік — скульптура ў выглядзе абрысу альбатроса, прысвечаны маракам, якія загінулі пры спробах абагнуць мыс[1]. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парку Каба-дэ-Орнас (ісп.: Parque nacional Cabo de Hornos).

Востраў складзены ў асноўным гранітамі мелавога ўзросту, на паўночным захадзе знаходзяцца вулканічныя скалы юрскага ўзросту. У нізінах расце тарфяны мох.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць