Доўсан
Доўсан (ісп.: Dawson) — востраў у Магеланавым праліве, частка архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 1 290,3 км². Насельніцтва (2002 г.) - 301 чал.
Доўсан | |
---|---|
ісп. Dawson | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 290,3 км² |
Насельніцтва | 301 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,23 чал./км² |
Размяшчэнне | |
53°58′00″ пд. ш. 70°35′00″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вогненная Зямля |
Акваторыя | Магеланаў праліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія правіць
Востраў Доўсан месціцца ў цэнтральнай частцы Магеланава праліва, аддзелены ім ад кантынентальнай часткі Паўднёвай Амерыкі (9,31 км) і вузкай пратокай на поўдні ад вострава Вогненная Зямля (каля 400 м). Складзены з некалькіх масіваў сушы, якія разам утвараюць форму, падобную на перагорнутую лічбу 5. Паўднёвая і цэнтральная часткі ўзгорыстыя. Найвышэйшы пункт, гара Монтэ-Грэйвс, дасягае 1204 м. На поўначы вылучаюцца раўніны і шырокі пясчаны перасмык з выдмамі і балотамі. Бухты вострава прыдатныя для заходу вялікіх суднаў.
Гісторыя правіць
Першымі насельнікамі вострава Доўсан лічацца індзейцы-кавескар. У 1502 г. быў заўважаны маракамі Ф. Магелана, аднак не вызначаны як асобны востраў. Гэты факт быў усталяваны ў 1523 г. Сучасную назву востраў атрымаў у XIX ст.
У 1881 г. на Доўсане з'явіліся першыя чылійскія каланісты, якія займаліся жывёлагадоўляй. У 1890 г. урад Чылі перадаў на 20 гадоў востраў у канцэсію італьянскім місіянерам. Яны стварылі на ім прытулак для індзейцаў-селькнамаў, што пацярпелі ад еўрапейскіх перасяленцаў на Вогненнай Зямлі. У 1895 г. у місіі жыло 250 чалавек, 75% з якіх былі індзейцамі. У 1911 г. вакол місіі разгарнуўся скандал, паколькі выявілася, што колькасць абарыгенаў стала зніжаецца з-за высокай смяротнасці. Індзейцы былі пераселены ў Аргенціну, а місія зачынена. Аднак пазней на Доўсане быў усталяваны помнік місіянерам-выратавальнікам селькнамаў і кавескар. У далейшым востраў выкарыстоўвалі чылійскія ваенныя, існавала цывільная майстэрня для рамонту суднаў.
У 1974 г. пасля ваеннага пераварота ў Чылі на чале А. Піначэта на востраве дзейнічалі 2 часовыя лагеры для палітычных вязняў.
Спасылкі правіць
- Isla Dawson. Atractivos de la Patagonia
- Islands of Chile Архівавана 22 лютага 2020.
- LOS ULTIMOS PRISIONEROS POLÍTICOS DE ISLA DAWSON Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Jorge Rapaz Candia, ISLA DAWSON: ALGO MAS QUE SOBERANIA Архівавана 8 мая 2005.