Аа́ху (гав.: O'ahu, англ.: Oahu) — востраў вулканічнага паходжання ў Ціхім акіяне, у архіпелагу Гаваяў (ЗША).

Ааху
гав. O'ahu, англ. Oahu
Паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа з затокай Ханаума (злева) і кратарам Кока (справа)
Паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа з затокай Ханаума (злева) і кратарам Кока (справа)
Характарыстыкі
Плошча1 545,3 км²
Насельніцтва976 372 чал.
Шчыльнасць насельніцтва631,83 чал./км²
Размяшчэнне
21°28′ пн. ш. 157°59′ з. д.HGЯO
АкваторыяГавайскія астравы
Краіна
ШтатГаваі
Ааху (Гаваі)
Ааху
Ааху
Ааху (Гаваі)
Ааху
Ааху
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэці па велічыні і адзін з найбольш населеных астравоў Гаваяў. На паўднёвым узбярэжжы Ааху знаходзіцца найбуйнейшы горад і адначасова сталіца штата Гаваі — Ганалулу.

Востраў Ааху на працягу доўгага часу называюць Месца збораў. Тым не менш, яго гавайская назва не мае пацверджанага перакладу, апроч геаграфічнага наймення. Гавайскія паданні звязваюць паходжанне назвы з палінезійскім мараходам Гаваілоа, якому прыпісваюць адкрыццё астравоў. Паводле падання, Гаваілоа назваў востраў у гонар сына.

Геаграфія правіць

 
Касмічны здымак вострава

Плошча вострава, уключаючы прылеглыя малыя астравы, складае 1545,3 км², што робіць яго 20-м па велічыні востравам ЗША[1]. Найбольшая працягласць вострава — 71 км, найменшая працягласць — 48 км. Даўжыня берагавой лініі — 366 км. Па тэрыторыі Ааху працякае самая доўгая рака архіпелага — Каўканахуа (53 км)[2]. Востраў сфарміраваны двума асобнымі шчытавымі вулканамі: Ваіянае і Каалау, паміж якімі маецца шырокая даліна (седлавіна). Вышэйшым пунктам Ааху з’яўляецца гара Каала, вышыня якой складае 1220 м над узроўнем мора[3].

На Ааху пражывае 976 372 чалавек (2012), што складае прыкладна 75 % ад насельніцтва штата.

Сярод мясцовага насельніцтва Ааху ўжываецца асаблівая звычаёвая сістэма кірункаў. Так, замест звыклых поўнач-поўдзень, прынята казаць маўка (у бок гары) ці макаі (у бок мора). У паўднёвай, найбольш населенай частцы вострава, заходні і ўсходні кірункі замяняюць, адпаведна, эва (у бок пляжу Эва) і дайманд хэд (у бок Дыяментавай гары — Diamond Head).

Гісторыя правіць

Ааху быў, верагодна, першым востравам Гавайскага архіпелага, які 18 студзеня 1778 гады ўбачылі члены экіпажа шлюпа HMS Resolution, капітанам якога быў вядомы падарожнік Джэймс Кук. Шлюп суправаджала судна HMS Discovery. Удзельнікі экспедыцыі былі здзіўлены, убачыўшы высокія астравы ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна. Тым не менш, Кук не высаджваўся на Ааху. Першым еўрапейцам, які сышоў на востраў 28 лютага 1779 года, быў капітан Чарлз Клерк. Экспедыцыя перайшла пад камандаванне Клерка пасля гібелі Кука 14 лютага на востраве Гаваі.

Раніцай 7 снежня 1941 года японскія войскі напалі на амерыканскія ваенна-марскую і паветраныя базы, размешчаныя ў наваколлях Пёрл-Харбара, на востраве Ааху.

Зноскі

  1. Table 5.08 – Land Area of Islands: 2000 (PDF). 2004 State of Hawaii Data Book. State of Hawaii (2004). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 23 ліпеня 2007.
  2. Geography of Hawaii — where are the Hawaiian Islands?
  3. Table 5.11 – Elevations of Major Summits (PDF). 2004 State of Hawaii Data Book. State of Hawaii (2004). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 23 ліпеня 2007.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць