Увеа (востраў, Новая Каледонія)

Уве́а (фр.: Ouvéa) — востраў у групе астравоў Луаятэ ў Новай Каледоніі. Плошча — 132,1 км². Насельніцтва — 3392 чал. (2009 г.).

Увеа
фр. Ouvéa
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча132,1 км²
Найвышэйшы пункт45 м
Насельніцтва3 392 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва25,68 чал./км²
Размяшчэнне
20°34′ пд. ш. 166°34′ у. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Луаятэ
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Увеа (востраў, Новая Каледонія) (Новая Каледонія)
Увеа
Увеа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Увеа ўяўляе сабою вялікі падняты атол. Яго заходняя частка пагружаная ў ваду, а ўсходняя ўзвышаецца на 45 м над узроўнем мора. Даўжыня — каля 35 км. У некаторых месцах шырыня сушы складае ўсяго 40 м. Увеа знакаміты сваім доўгім белым пясчаным пляжам, які цягнецца на 25 км.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература жніўня — +16 — 24 °C, сярэдняя тэмпература лютага — +23 — 29 °C. Найбольш дажджлівы месяц — сакавік (260 мм ападкаў), сухі месяц — верасень (63 мм ападкаў). У сярэднім на Увеа бывае 5 — 8 сонечных гадзін у дзень.

Гісторыя правіць

Карэннымі жыхарамі Увеа з’яўляецца меланезійскі народ іааі, які ў сучаснасці адносяць да канакаў Новай Каледоніі. Да прыходу еўрапейцаў тубыльцы падзяляліся на 21 ваенізаваную групу, на чале кожнай стаялі спадчынныя правадыры. Іааі мелі цесныя стасункі з іншымі меланезійскімі плямёнамі астравоў Луаятэ. Галоўнымі заняткамі былі земляробства і рыбалоўства.

У XVIII ст. на востраве таксама пасяліліся палінезійцы — выхадцы з астравоў Уоліс і Самоа. Яны і далі востраву яго сучасную назву.

У 1791 г. Увеа быў адкрыты французскімі мараплаўцамі. У 1856 г. тут з’явіліся брытанскія місіянеры, якія распаўсюджвалі сярод меланезійцаў пратэстантызм. У 1857 г. французскія місіянеры пачалі распаўсюджваць каталіцызм. Іх місія мела асаблівую падрымку сярод палінезійцаў.

Хаця Францыя заявіла аб далучэнні вострава да сваіх уладанняў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., асобная французская адміністрацыя была створана толькі ў 1961 г. Дзякуючы турыстам з Японіі мясцовая эканоміка атрымала імклівае развіццё. Аднак у 1988 г. прыхільнікі незалежнасці Новай Каледоніі захапілі некалькі турыстаў у палон. Канфлікт скончыўся сілавым уздзеяннем урада Францыі ў дачыненні да паўстанцаў.

Славутыя мясціны правіць

 
Пляж на Увеа

Галоўным цэнтрам прыцягнення для наведвальнікаў Увеа з’яўляецца доўгі пясчаны пляж. Акрамя таго тут прапануецца наведаць:

Востраў звязаны з Новай Каледоніяй паветраным і марскім транспартам.

Спасылкі правіць