Вудзі Ален
Ву́дзі А́лен (англ.: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Сцю́арт Кёнігсберг, англ.: Allen Stewart Königsberg; нар. 1 снежня 1935) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, драматург, пісьменнік і музыкант.
Вудзі Ален | ||||
---|---|---|---|---|
Woody Allen | ||||
Імя пры нараджэнні | Ален Сцюарт Конігсберг | |||
Дата нараджэння | 30 лістапада 1935[1] (89 гадоў) | |||
Месца нараджэння | ||||
Грамадзянства | ЗША | |||
Бацька | Martin[d][4] | |||
Маці | Nettie Königsberg[d][4] | |||
Жонка | Харлін Роўзен (1956—1962), Луіза Ласер (1966—1969), Сун-і Прэвен (1997-н. ч.) | |||
Дзеці | Ronan Farrow[d], Moses Farrow[d], Dylan Farrow[d], Manzie Tio Allen[d] і Bechet Dumaine Allen[d] | |||
Адукацыя | ||||
Месца працы | ||||
Прафесія | кінарэжысёр, комік, кінаакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кларнетыст, драматург, спявак, характарны акцёр, журналіст, пісьменнік, кампазітар, рэжысёр, акцёр, аўтар, прадзюсар | |||
Кар’ера | 1950 — нашы дні | |||
Кірунак | артхаус, інтэлектуальная камедыя, аўтарскае кіно | |||
Узнагароды |
|
|||
IMDb | 0000095 | |||
woodyallen.com (англ.) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАлен нарадзіўся 1 снежня 1935 года ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар’еру ён пачынаў з напісання гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Хоўпа і Бадзі Хэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова сачыняў тэксты і выступаў як акцёр. Тады і з’явіўся псеўданім Вудзі Ален.
У 1966 годзе Вудзі выпусціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігоддзем пародый». Так і з’явіўся жанр «інтэлектуальная камедыя». З самога пачатку сваёй рэжысёрскай дзейнасці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага яўрэя, неўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе з яўнай патрэбай у псіхааналітыцы.
У 1977 за карціну «Эні Хол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыццё, Вудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за лепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і сыграў, за лепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і лепшы сцэнарый. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амерыкі.
Ален добра вядомы і як пісьменнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» з’едлівыя і дасціпныя фельетоны і нават выпусціў некалькі кніг. Аўтар п’ес «Не піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, зборнікаў апавяданняў «Зводзячы лікі» (1966), «Без пер’я» (1975). Яго фільмы трывала звязаныя з яго асабістым жыццём: кожная яго новая пасія аб’яўлялася музай і рабілася галоўнай актрысай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.
Зноскі
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ https://movies2.nytimes.com/books/first/m/meade-woody.html
- ↑ https://biography.yourdictionary.com/woody-allen
- ↑ а б Geni.com — 2006.
Спасылкі
правіць- Вудзі Ален на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Вудзі Ален на сайце «Internet Off-Broadway Database» (англ.)