Карапуна
Карапуна (ісп.: Nevado Coropuna) — вулкан у горнай сістэме Цэнтральных Андаў, Перу. Размешчаны за 150 км на паўночны захад ад горада Арэкіпа і за 110 км ад узбярэжжа Ціхага акіяна.
Карапуна | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Анды |
Вышыня вяршыні | 6377 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле новых крыніц вышыня Карапуна складае ўсяго толькі 6377 м. Тым самым ён застаецца найвышэйшым вулканам Перу, але толькі яго пятай па вышыні вяршыняй.
Геалогія
правіцьКарапуна — гэта стратавулкан, які ўзнік прыкладна ад 1 да 3 млн гадоў назад у пліяцэне. Геолагі ідэнтыфікавалі галацэнавыя патокі лавы, якія цяклі на адлегласць да 8,5 км. Таксама ёсць адклады попелу і лапілі ў радыусе 7 км вакол гары. Карапуна прылічаецца да патухлых вулканаў. Часовая актыўнасць абмяжоўваецца нешматлікімі тэрмальнымі крыніцамі ў наваколлі вулкана, тэмпература вады якіх складае ад 20 °C да 51 °C. Па словах геолагаў, верагоднасць новага вывяржэння на працягу бліжэйшых год амаль роўная нулю.
Аснаванне вялізнага вулкана мае дыяметр прыкладна 20 км і знаходзіцца на вышыні 4200 м.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).