Вуліца Кабзуна (Верхнядзвінск)

Вуліца Кабзуна (трансліт.: vulica Kabzuna, руск.: улица Кобзуна) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.

Вуліца Кабзуна
Верхнядзвінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Верхнядзвінск
Працягласць 600[1] м
Аўтобусныя маршруты № 1
Назва ў гонар Івана Кабзуна
Паштовы індэкс 211631
Нумары тэлефонаў +3752151

Апісанне правіць

Названа ў гонар Івана Кабзуна — Героя Савецкага Саюза, удзельніка Другой сусветнай вайны, які нарадзіўся ў вёсцы Барсукі на поўдзень ад Верхнядзвінска.

Пачынаецца ад вул. Савецкай у раёне рынка і пралягае з усхода на захад да скрыжавання з вул. Карла Маркса. Працягласць вуліцы складае 600 метраў.

Забудавана вуліца шматкватэрнымі, пераважна пяціпавярховымі панэльнымі і цаглянымі дамамі. Першыя дамы з’явіліся тут яшчэ ў сярэдзіне 1970-х гг. падчас пачатку забудовы тэрыторыі, якая з поўдня прымыкала да гарадскіх межаў і згодам атрымала назву Мікрараён. Будаўніцтва шматкватэрных пяціпавярховых дамоў па няцотным (паўднёвым) баку вуліцы працягваецца і сёння.

Сацыяльныя аб’екты правіць

  • Рынак
  • Крама «Еўраопт»
  • іншыя гандлёвыя аб’екты
  • У 1990-я гг. у канцы вуліцы каля скрыжаваня з вул. Карла Маркса планавалася збудаваць школу № 3. Быў пастаўлены фундамент, пачалося ўзвядзенне першага паверха. Але з-за адсутнасці фінансавання аб’ект спачатку замарозілі, а потым і ўвогуле разабралі на будматэрыялы.

Помнікі правіць

У пачатку 2000-х гг. на вул. Кабзуна на месцы, вызваленым ад неахайнай драўлянай стыхійнай забудовы, гарадскія улады высадзілі дрэвы і дэкаратыўныя расліны, праклалі з плітак дарожкі, а таксама ўсталявалі камень з надпісам, што тут будзе сквер у гонар Верхнядзвінскай мытні, якую, аднак, у хуткім часе ліквідавалі, а камень прыбралі. У 2018 г. на гэтым месцы збудавалі краму «Еўраопт».

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць