Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша)
Орша
(Пасля перасылкі з Вуліца Леніна (Орша))
Вуліца Уладзіміра Леніна (руск.: улица Владимира Ленина) — цэнтральная вуліца Оршы.
Вуліца Уладзіміра Леніна вуліца Орша | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Орша |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забудова
правіцьЗабудова вуліцы вялася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[1].
Няцотны бок
правіць- № 7 — будынак (1930-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212В000888
- № 9 — Музей гісторыі і культуры горада Орша.
- № 11 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000114
- № 21 — Палац культуры льнокамбіната (1930-я). У наш час у будынку месціцца Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Орша.
- № 31 — кінатэатр «Перамога» (рэканструяваны па праекце архітэктара Я. Яснагародскага)[2].
- № 35 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000892
- № 41 — будынак былога рэальнага вучылішча (пачатак ХХ стагоддзя). Цяпер у будынку размяшчаецца гімназія № 2 г. Оршы. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000893
- № 43 — будынак (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000892
- № 45 — царква ў імя святога Леаніда.
- № 79 — Лядовая арэна.
- № 195 — Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж.
Цотны бок
правіць- № 6а — комплекс былога езуіцкага калегіума: будынак бурсы, падмурак касцёла (ХVІІ — XVIII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000113
- № 20 — АУС Аршанскага райвыканкама.
- № 26 — будынак пачатак (ХХ стагоддзя). У будынку размяшчаецца Музей Уладзіміра Караткевіча. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000115
- № 38 — Гарадскі псіханеўралагічны дыспансер, станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, супрацьтуберкулёзны дыспансер.
- № 162 — Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж.
Зноскі
- ↑ 134. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- 134. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша)