Усходняя вуліца (Мінск)

(Пасля перасылкі з Вуліца Усходняя (Мінск))

Усходняя вуліцавуліца ў Савецкім раёне Мінска. Пачынаецца ад вул. Сурганава, перасякае вул. Някрасава, Бялінскага, Мележа, Лук'яновіча, Шырокую і некалькі завулкаў. Упіраецца ў вул. Кальцова. Ідзе паралельна вуліцам Я. Коласа, Лагойскі тракт, Л. Бяды і М. Багдановіча.

Усходняя вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Акадэмія навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Забудова вуліцы ўяўляе сабой спалучэнне прыватнага сектара, шматкватэрных жылых дамоў і дзелавой інфраструктуры. Апошняя ўключае ў сябе: 1-ы корпус 6-й гімназіі (д. 40) пасольства Азербайджана ў Беларусі (д. 133) і Мінскі гандлёвы каледж[1].

Нумарацыя дамоў

правіць

Вуліца Усходняя забудоўвалася ў некалькі этапаў, пачынаючы з канца 1960-х гадоў. Гэта вылілася ў непаслядоўнасць нумарацыі дамоў. Першапачаткова вуліца ішла ад Камароўскага рынку, але пазней яе пачатак перайменавалі ў вуліцу Цнянскую, а прыватны сектар на няцотным баку пайшоў пазней пад знос. У выніку атрымалася, што першы дом на цотным баку Усходняй носіць нумар 22. Дамы пад нумарамі 58, 60, 62 адсутнічаюць. А пасля будынку з пазнакай «Усходняя 68» наступны дом значыцца пад нумарам 154[2].

Зноскі

  1. Фактычны адрас: вул. Усходняя 183, будынак знаходзіцца на скрыжаванні вул. Кальцова і Ўсходняй, гл.: Улицы Минска. Малый атлас. Мн.: Квадрограф, 2012, с. 19Б
  2. Валяр’ян Шкленнік. Тапанімічны разнабой . Звязда (18 верасня 2015). Праверана 8 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць