Цела вялікае (24-55 мм), смаляна-чорнае, верхавінка надкрылаў каштанавая або рыжа-бурая. Вусікі самца прыкметна даўжэйшыя за цела, у самкі роўныя з ім.
Прадстаўнік беднага відамі міжземнаморскага роду. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Украіна, Крым, Каўказ; у Беларусі сустракаецца жыве заходні (тыповы) падвід. Месцы пражывання: лісцевыя лясы і старыя паркі. Аддае перавагу тоўстым ствалам дуба, граба, грэцкага арэха, часам ліпы. Зрэдку засяляе пні.
Лёт жукоў у траўні-ліпені. Лічынка выгрызае хады даўжынёй да 1 м спачатку ў кары, потым у забалоні і драўніне. Акукліванне ў дрэве ў спецыяльнай калысачцы. Генерацыя 3-4-гадовая. Жукоў знаходзяць на ствалах з сокам, які выцякае.