Выкарыстанне хімічнай зброі ў час грамадзянскай вайны ў Сірыі

Улады Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на афіцыйным узроўні прызнавалі факт наяўнасці ў сябе хімічнай зброі, а таксама актыўна праводзілі працэс па яго ліквідацыі, што было цалкам завершана ў 2016 годзе[1].

Ахвяры газавай атакі.

Падчас канфлікта неаднаразова паведамлялася аб выкарыстанні тым ці іншым бокам хімічнай зброі. Удзельнікі канфлікту адмаўлялі факт выкарыстання атрутных рэчываў і скідалі ўсю віну на сваіх праціўнікаў. Больш за тое, асобныя выпадкі выкарыстання баявых газаў часам ставяцца пад сумневы[2][3], што было выклікана некаторымі пастановачнымі ролікамі ад арганізацыі «Белыя каскі», дзе нібыта дэманстравалася аказанне медыцынскай дапамогі ахвярам хімічных нападаў[4][5].

Храналогія

правіць

Упершыню аб выкарыстанні хімзброі падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі згадвалася 19 сакавіка 2013 года, калі ў раёне Алепа невыдомыя ўжылі атрутны газ, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету з хімікатамі па раёне Хан-аль-Асаль[6]. Паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскі, у той час як апошнія ўсклалі гэта на апазіцыю. У выніку гэтага здарэння 16 чалавек загінулі, яшчэ каля ста пацярпелі[7].

19 чэрвеня прадстаўнікі камандавання «Сірыйскай свабоднай арміі» паведамілі аб прымяненні хімічнай зброі ўрадавымі войскамі і «Хезбалой» у ходзе баёў у горадзе Замалка пад Дамаскам. У гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «Вашынгтон валодае сведчаннем прымянення хімічнай зброі ўрадам»[8].

У пачатку жніўня сірыйская апазіцыя і праваабаронцы абвінавацілі ўрадавыя войскі ва ўжыванні атрутных газаў падчас аблогі прыгарадаў Дамаска, Думы і Адры 5 жніўня[9].

У сярэдзіне ліпеня 2015 г. з’явіліся звесткі ад крыніц курдскіх фармаванняў YPG аб тым, што падчас баёў супраць іх у раёне горада Аль-Хасака, у чэрвені гэтага ж года, групоўкай «Ісламская дзяржава» была ўжыта хімічная зброя неапазнанага складу. Па словах афіцыйнага прадстаўніка YPG Рэдура Халіля, наступстваў для пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы своечасова аказанай медыцынскай дапамогі[10]. Факт прымянення хімзброі баевікамі ІД супраць сірыйскіх курдаў быў пацверджаны пасля расследавання, праведзенага двума незалежнымі даследчымі арганізацыямі з Вялікабрытаніі[11].

8 сакавіка фармаванні YPG заявілі, што сілы сірыйскай апазіцыі падчас распачатага ў канцы лютага перамір’я ўжылі супраць іх у раёне Шах-Масуд г. Алепа хлор у газавых балонах, якія выстрэльвалі з самаробных артылерыйскіх гармат-газамётаў[12].

3 жніўня была праведзена хімічная атака на жылы квартал ва ўсходняй частцы Алепа. Квартал быў абстраляны з раёна Сукары, які кантралявалі баевікі групоўкі «Харакаь Нур ад-Дзін аз-Зінкі». У выніку прымянення атрутных рэчываў загінулі 7 чалавек, яшчэ больш за 20 сірыйцаў трапілі ў шпіталі[13].

Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб прымяненні 30 кастрычніка баевікамі боепрыпасаў з хлорам і белым фосфарам супраць урадавых войскаў[14].

4 красавіка насельніцтва сірыйскага горада Хан-Шэйхун (правінцыя Ідліб) трапіла пад уздзеянне баявых атрутных рэчываў. У выніку загінулі не менш за 89 чалавек, пацярпелі больш за 550 чалавек[15]. Гэта стала сто семдзесят пятай вядомай атакай з ужываннем хімічнай зброі за час грамадзянскай вайны ў Сірыі.[16]. Падзеі ў Хан-Шэйхуне паслужылі падставай для ракетнага ўдару ВМС ЗША па авіябазе Эш-Шайрат, нанесенай 7 красавіка.

Заўвагі

правіць
  1. ОЗХО: Запасы химического оружия Сирии уничтожены на 99 процентов
  2. Кто ответит за фейковую химическую атаку и настоящую бомбежку в Сирии
  3. А была ли химатака: Запад повелся на очередное липовое видео от "Белых касок"
  4. Флешмоб под бомбами: активистов «Белых касок» снова обвинили в постановке видео в Сирии
  5. Появилось видео "Белых касок" с инсценировкой "химатаки" в Сирии
  6. Дамаск обвиняет повстанцев в использовании химоружия (руск.). bbc.co.uk (19 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
  7. МИД РФ осудил применение сирийской оппозицией химоружия в Алеппо // «Российская газета», 19 марта 2013
  8. Сирийская оппозиция: «Хизбалла» применила химическое оружие под Дамаском. newsru.co.il (19 чэрвеня 2013). Праверана 10 ліпеня 2013.
  9. Оппозиция в Сирии: армия Асада снова применила химическое оружие. newsru.co.il // Al Arabia (5 жніўня 2013). Праверана 8 жніўня 2013.
  10. «Исламское государство» заподозрили в применении химоружия против курдов // Lenta.ru
  11. Расследование подтвердило использование боевиками ИГ химоружия // РИА Новости
  12. Курды обвиняют силы сирийской оппозиции в применении химического оружия в Алеппо Архівавана 9 сакавіка 2016. — Rambler
  13. Захарова призвала западные СМИ «найти силы» написать о химатаке в Алеппо // 4.08.2016
  14. Минобороны подтвердило применение боевиками химического оружия в Сирии // Лента.ру, 21 ноя 2016
  15. Idlib town reels following major chemical attack: ‘No rebel positions, just people’ (англ.)(недаступная спасылка). Syria Direct. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 7 красавіка 2017.
  16. Zaher Sahloul. Will Syria’s children ever be able to breathe?. The Globe and Mail (7 красавіка 2017).