Вязель
Вя́зель[4] (Coronilla) — род кветкавых раслін сямейства бабовых.
Вязель | |||||||||||||||||
![]() Coronilla valentina. Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Coronilla L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАдна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк.
Арэал
правіцьВыдзяляецца 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўднёвых раёнах) трапляецца вязель стракаты; расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.
Віды
правіцьПаводле базы даных The Plant List, род уключае 10 відаў[5]:
Значэнне і выкарыстанне
правіцьЛекавыя (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкаратыўныя расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і карашлін).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Index Nominum Genericorum
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Coronilla (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 чэрвеня 2013). Праверана 27 верасня 2016.
Літаратура
правіць- Вязель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.