Вялікае Балота (заказнік)
Вялі́кае Бало́та — біялагічны заказнік у Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Плошча заказніка складае 650 га (1996). Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох на тэрыторыі Юхавіцкага лясніцтва. Рэльеф цэнтральнай часткі балотнага масіву градава-балоцісты. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на асобных мінеральных участках бярэзнікі і ельнікі.
Літаратура
правіць- Вялі́кае Бало́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вялі́кае Бало́та // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 516. — 575 с., іл. — 10 000 экз.