Вялікае Тока

возера ў Расіі

Вялікае То́ка (руск.: Большое То́ко[3]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Нерунгрынскім раёне Рэспублікі Саха (Якуція), на мяжы з Хабараўскім краем, у басейне ракі Алгама (басейн Алдана і Лены).

Вялікае Тока
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 903[1] м
Даўжыня 15 км
Шырыня 7,7 (7,5[2]) км
Плошча 82,6 (85,2[2]) км²
Аб’ём 3,47[1] км³
Найбольшая глыбіня каля 80[1] м
Сярэдняя глыбіня 42[1] м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Басейн
Плошча вадазбору 919 км²
Упадаюць Утук
Выцякаюць Мулам
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Якуція
Вялікае Тока (Расія)
Вялікае Тока
Вялікае Тока
Вялікае Тока (Якуція)
Вялікае Тока
Вялікае Тока
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 18030600311117300000072
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікае Тока знаходзіцца на Алданскім нагор’і, у паўднёвай частцы Такінскай тэктанічнай упадзіны на вышыні 903[1] м над узроўнем мора, за 450 км ад горада Нерунгры. З’яўляецца самым буйным возерам у межах Станавога хрыбта і самым глыбокім на тэрыторыі Якуціі. Плошча паверхні возера 82,6[3][4] (85,2[2]) км². Даўжыня 15 км, найбольшая шырыня 7,7 (7,5[2]) км. Сярэдняя глыбіня 42[1], найбольшая каля 80 м. Аб’ём вады ў возеры 3,47[1] км³. Плошча вадазбору 919 км².

Катлавіна возера авальнай формы і мае тэктанічна-ледавіковае паходжанне. Берагавая лінія слаба звілістая, маецца некалькі заліваў. Берагі пакатыя. Вадой возера жывіцца за кошт атмасферных ападкаў і паверхневага сцёку. Вада возера вызначаецца малой мінералізацыяй і вялікай празрыстасцю. Замярзае возера ў кастрычніку, лёд трымаецца да чэрвеня[1]. За 3 км у напрамку на поўдзень знаходзіцца возера Малое Тока, звязанае з Вялікім Тока пратокай і ракой Утук[1]. У возера ўпадае рака Утук, у паўночна-ўсходняй частцы выцякае рака Мулам (левы прыток ракі Ідзюм).

У возеры водзяцца таймень, лянок, харыус, сіг-пыж’ян, арктычны галец, плотка, ялец, акунь, шчупак[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Измайлова А. В. Большое Токо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б в г Большое Токо — самое глубокое озеро в Якутии и самое крупное на Становом хребте // Дирекция биологических ресурсов и особо охраняемых природных территорий Министерства охраны природы Республики Саха (Якутия) Архівавана 29 жніўня 2018. (руск.)
  3. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 68. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  4. Озеро Бол. Токо // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 68. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць