Ялец
від рыб сямейства карпавых
Яле́ц (Leuciscus leuciscus) — рыба сямейства Карпавыя (Cyprinidae). Народныя назвы: яльчык, клянёк, стаўпец.
Ялец | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня 20—25 см, маса да 200, рэдка да 400 г. Цела вузкае, падоўжанае, луска буйная. Хваставы і спінны плаўнікі цёмна-шэрыя, астатнія шэрыя, радзей жаўтавата-чырванаватыя. Рот паўніжні.
Арэал і біялогія
правіцьПашыраны ў вадаёмах Сярэдняй і Паўночнай Еўропы. На тэрыторыі Беларусі жыве ў рэках (асабліва невялікіх, з чыстай вадой і хуткай плынню), адзначаны ў некаторых праточных азёрах. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нераст у сакавіку—красавіку ў вярхоўях рэк або іх прытоках.
Гаспадарчае значэнне
правіцьАб’ект спартыўнага рыбалоўства.
Літаратура
правіць- Ялец // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Ялец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Ялец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Елец (рыба) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)