Ардашынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вярэбушкаўскі сельсавет)

Ардашы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ардашы.

Ардашынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ардашы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
20 красавіка 1962
Дата скасавання 16 ліпеня 1960,
25 чэрвеня 2008
Насельніцтва
  • 1 451 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вярэбушкаўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вярэбушкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крэўскага сельсавета[2].

20 красавіка 1962 года ў склад Ракавецкага сельсавета з Крэўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Ардашы, Арляняты, Балобаны, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гайлешы, Каранды, Копцевічы, Куты, Малявічы, Навасёлкі, Равок, Чатыркі і Янушы), наўзамен у склад Крэўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Вавукі, Дойнеўцы, Ермакі, Клышкі, Крыўск, Кунцаўшчына, Мікулеўшчына, Ракаўцы і Ракуцева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі сельсавет[3]. 25 чэрвеня 2008 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крэўскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: вёскі Ардашы, Арляняты, Балобаны, Баярск, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі, хутары Асманоўка, Вішнёўка, Галавацішкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.