Вястун (Маладзечна)
Вястун — бронзавая скульптура ў г. Маладзечна. Размешчана на плошчы Старое Места, у скверы насупраць Свята-Пакроўскай царквы.
Помнік | |
Вястун | |
---|---|
54°19′06″ пн. ш. 26°52′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Маладзечна |
Скульптар | Уладзімір Жбанаў, Я. Філіповіч |
Дата заснавання | 2011 |
Дата пабудовы | 2011 год |
Скульптура была ўсталявана 1 снежня 2011 года. Вястун уяўляе сабой мужчыну ў касцюме XIV стагоддзя, які стаіць на бярвеністым пастаменце і трымае ў руках скрутак з тэкстам на старажытнарускай мове — прысяжны ліст князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю літоўскаму Ягайлу, датаваны 16 снежня 1388 года, у якім змяшчаецца першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна.
Вышыня бронзавай скульптуры складае 2 м, вага — 500 кг. Аўтарамі Вястуна з'яўляюцца скульптары Уладзімір Жбанаў і Я. Філіповіч[1]. Паводле слоў Уладзіміра Жбанава, побач з вестуном пазней павінен з'вяцца «бронзавы конь, які шчыпле траўку»[2].
Зноскі
- ↑ Скульптура «Глашатай»(недаступная спасылка)
- ↑ На Старым месце ў Маладзечна ўсталявалі «Вестуна» (+фота)(недаступная спасылка)