Плошча Старое Места
Плошча Старо́е Ме́ста (руск.: площадь Старое Место; у савецкія часы — плошча Свабоды) — гандлёвая плошча гістарычнай часткі Маладзечна. Абмежавана з поўначы вуліцай Галіны Харэвіч, з усходу — вуліцай Замкавай, з поўдня — вуліцай Віленскай.
Старое Места Маладзечна | |
---|---|
![]() Плошча Старое Места са Свята-Пакроўскай царквой | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Горад | Маладзечна |
Ранейшыя назвы | плошча Свабоды |
У 1623 годзе плошча, якая была забудавана драўлянымі дамамі, радыяльна сыходзіліся 8 вуліц. У 1867—1871 гг. на плошчы была ўзведзена Свята-Пакроўская царква[1].
Да Дажынак у 2011 годзе на плошчы была пастаўлена бронзавая скульптура «Вястун» аўтарства Уладзіміра Жбанава.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,- 284 с.: іл.