Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч
Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч (15 красавіка 1941, вёска Дзякшняны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.
Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1958) і Ашмянскага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (1959) два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёна. У 1959 г. паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на другім курсе перавёўся на стацыянар (скончыў у 1965). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газеты «Физкультурник Белоруссии» (1967—1971), загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1971—1976), старшым рэдактарам Саюза журналістаў БССР (1977—1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела на Беларускім тэлебачанні (1980—1986). З 1989 г. — навуковы супрацоўнік аддзела міжнацыянальных і міжнародных зносін Інстытута філасофіі і права АН Беларусі.
У друку выступае з 1963 г., з вершамі — з 1974 г. Першая кніга вершаў «Хвіліна чакання» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 г. выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».
Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп'еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).