Вячаслаў Анатолевіч Дзергачоў

беларускі футбаліст

Вячаслаў Дзергачоў (нар. 1 ліпеня 2001, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Вячаслаў Дзергачоў
Поўнае імя Вячаслаў Анатолевіч Дзергачоў
Нарадзіўся 1 ліпеня 2001(2001-07-01)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2024 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 12 (-13)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2018 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, а з 2019 года трывала замацаваўся ў складзе дубля. У 2021 годзе ў сувязі ў траўмамі асноўных брамнікаў стаў часам прыцягвацца да галоўнай каманды барысаўчан. Дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Віцебскам» (0:0). У сезоне 2023 стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Кудраўца.

У сакавіку 2024 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры[2].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ   13 −9
2020 дубль БАТЭ   21 −19
2021 Д1 БАТЭ   2 −1
2022 Д1 БАТЭ   3 −2
2023 Д1 БАТЭ   7 −10
2024 (пач.) Д1 БАТЭ   0 0

Крыніцы правіць