Вячаслаў Краскоўскі
Вячаслаў Краскоўскі (1927 — 1988) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]
Вячаслаў Краскоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1988 |
Месца пахавання |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1927 г. у Навагрудку ў Польскай Рэспубліцы. У 1945 г. скончыў Наваградскую педнавучальню. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць.
У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам савецкім агентам Алесем Бажко. Пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі»: у выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Вячаслаў Краскоўскі быў арыштаваны МДБ у чэрвені 1947 і засуджаны 16-18 кастрычніка 1947 г. у Баранавічах вайсковым трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР да 10 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме і канцлагерах Комі АССР, працуючы на вугальных шахтах Інты ў лагерах № 2 і 3.
У 1956 г. вызваліўся, пэўны час працаваў там жа на шахтах камбінату «Інтавугаль». Рэабілітаваны ў 1975 г. У 1977 г. выйшаў на пенсію і вярнуўся на радзіму, пераехаў у Салігорск. Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Салігорска.
Памёр у 1988 г., пахаваны ў Навагрудку.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154829.html Біяграфія Вячаслава Краскоўскага
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.