Вячаслаў Феліксавіч Шалькевіч
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Шалькевіч)
Вячаслаў Феліксавіч Шальке́віч (польск.: Wiaczesław Szalkiewicz; нар. 18 верасня 1941, ст. Ганзурына, Бурація, РСФСР) — беларускі філосаф і гісторык. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1997)[1].
Вячаслаў Феліксавіч Шалькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе БДУ. У 1970—1986[2] і 1989[2]—2000[1] гадах працаваў Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры паліталогіі[2]. У 1986—1989 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Польшча). З 2002 года ў Мінскім інстытуце кіравання[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі, Расіі і Польшчы XVI—XX стст., аб жыцці і дзейнасці К. Каліноўскага, Ф. Скарыны; пра светапогляд Вальтэра, Э. Канта, Сен-Сімона, Л. Феербаха, К. Маркса і інш[1].
Творы
правіць- Філасофская думка ў Беларусі. Мн., 1976;
- Скарына і наш час. Мн., 1979;
- Казимир Лышчинский. Мн., 1986 (разам з К. С. Пракошынай);
- К. Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
- Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996 (у сааўтарстве);
- Скорина и Скориниана. Мн., 2001;
- Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. 3 выд. Мн., 2002.
- Świat myśli słowiańskiej : Z historii filozofii i myśli społeczno-politycznej narodów słowiańskich / Wiaczesław Szalkiewicz. — Rzeszów, 2009.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Савік М. П. Шалькевіч Вячаслаў Феліксавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).