Ільічы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Іллічы)

Ільічы́[2] (трансліт.: Iĺičy, руск.: Ильичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Ільічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
113 м[1]
СААТА
3203874005
Ільічы на карце Беларусі ±
Ільічы (Беларусь)
Ільічы
Ільічы (Гомельская вобласць)
Ільічы

Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджвання жыхары (122 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 9 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 129 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе і захадзе далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяліба Іллічы ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне графа Рафайлава. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1897 годзе размяшчаліся капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласці. У 1926—1927 гадах цэнтр Ільіцкага сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ілліч», працавалі вятрак (з 1915 года), гамарня і воўначасалка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[3], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[4]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[5].

Паблізу ёсць радовішчы гліны.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 25 двароў, 172 жыхара.
  • 1897 год — 43 двары, 351 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 60 двароў, 398 жыхароў.
  • 1930 год — 68 двароў, 403 жыхара.
  • 1959 год — 529 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (122 сям'і) пераселены.

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/627884/il-ichi.html
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Іллічы́
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  5. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0