Апуоле

(Пасля перасылкі з Вёска Апуоле)

Апуоле — гістарычная вёска ў Скуодаскім раёне  (руск.) Клайпедскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Александрыйскай сянюніі  (руск.). Размешчана прыкладна за 8 км на ўсход ад Скуодаса ў міжрэччы Шаты і Луобы. Насельніцтва складае 132 чалавекі па дадзеных перапісу 2001 года[1] і 119 чалавек па дадзеных перапісу 2011 года[2]. Перажыўшае напад вікінгаў у 854 годзе, Апуоле з’яўляецца найстарэйшым літоўскім паселішчам, якое згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Пачынаючы з 2004 года гістарычная бітва адзначаецца на штогадовым сярэднявечным фестывалем «Апуоле 854»[3].

Вёска
Апуоле
літ.: Apuolē
Сярэдневяковы фестываль у Апуоле
Сярэдневяковы фестываль у Апуоле
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
42 м
Насельніцтва
  • 132 чал. (2001)
Часавы пояс
Апуоле на карце Літвы
Апуоле (Літва)
Апуоле

Гісторыя правіць

 
Курган Апуоле

Апуоле з’яўлялася важным гарадзішчам куршаў, аднаго з балцкіх плямёнаў. На месцы старажытнай крэпасці ў цяперашні час знаходзіцца курган. Археолагі датуюць драўляную крэпасць да I стагоддзем нашай эры[4]. Паводле археалагічных даследаванняў, побач з крэпасцю існавала буйное паселішча. Гэта сведчыць аб ранняй стадыі развіцця горада[5].

Рымберт у сваім «Жыціі святога Ансгара» аписвае раннія канфлікты паміж куршами і вікінгамі[6]. У 854 годзе куршы ўзбунтаваліся і адмовіліся плаціць даніну Швецыі. Мяцежная крэпасць спачатку была атакаваная датчанамі, якія хацелі прымусіць горад плаціць даніну Даніі. Мясцовыя жыхары атрымалі перамогу і захапілі мноства трафеяў[6]. Пасля вывучэння паразы датчан, шведскі кароль Улаф I арганізаваў вялікі паход на куршскія землі. Перад атакай Апуоле шведы захапілі і спалілі Гробіню. Паводле Рымберта, 15 тысяч жыхароў Апуоле абараняліся на працягу васьмі дзён, але затым вырашылі здацца: куршы заплацілі выкуп срэбрам за кожнага чалавека ў крэпасці, заявілі аб сваёй лаяльнасці ў адносінах да Швецыі, і аддалі 30 заложнікаў, каб гарантаваць, будучыя выплаты[6].

Апуоле згадваецца зноў толькі ў 1253 годзе ў дамове паміж Рыжскім епіскапам  (руск.) і Лівонскім Ордэнам. Месца было апісана як неапрацоўваемыя землі[4]. Крэпасць была, верагодна, разбураная, а жыхары перабраліся ў больш бяспечныя месцы. Паселішча згадваецца зноў у XVII стагоддзі. З канца XVIII стагоддзя курган стаў прыцягваць увагу гісторыкаў і археолагаў. Першыя раскопкі былі праведзены Эдуардсом Волтэрсам і Біргерам Нерманом у 1928—1932 гадах[4].

Спасылкі правіць

  1. Klaipėdos apskrities kaimo gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai (PDF) [літоўская]. Vilnius: Department of Statistics to the Government of the Republic of Lithuania. 2003. p. 48. ISBN 9986-589-88-6. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 15 красавіка 2017.
  2. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse (Excel). Department of Statistics to the Government of the Republic of Lithuania (25 студзеня 2013). Праверана 29 кастрычніка 2014.
  3. В Литве состоится фестиваль – битва викингов и куршей «Апуоле 854»(недаступная спасылка). «Комсомольская правда» (21 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  4. а б в Simas Sužiedėlis, рэд. (1970–1978). "Apuolė". Encyclopedia Lituanica. Vol. I. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 112–113. LCC 74-114275.
  5. Zabiela, Gintautas (1995). Lietuvos medinės pilys [літоўская]. Vilnius: Diemedis. p. 63. ISBN 9986-23-018-7.
  6. а б в Butrimas, Adomas; Jovaiša, Eugenijus; Malonaitis, Arvydas (2002). "Seniausios rašytinės žinios apie Rytų Pabaltijį". Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės [літоўская]. Vilnius: Elektroninės leidybos namai. ISBN 9986-9216-9-4. {{cite book}}: Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2008. Праверана 15 красавіка 2017.