Гаўлі

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці
(Пасля перасылкі з Вёска Гаўлі)

Га́ўлі[1] (трансліт.: Haŭli, руск.: Гавли) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Вёска
Гаўлі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
60
Насельніцтва
160 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Гаўлі на карце Беларусі ±
Гаўлі (Беларусь)
Гаўлі
Гаўлі (Гомельская вобласць)
Гаўлі

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 13 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўначы далучаюцца дзве крывалінейныя, злучаныя завулкам вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У выніку пажару 1889 года згарэлі 54 двары. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа (адкрыта ў 1887 годзе), хлебазапасны магазін, 3 ветракі, карчма. У 1909 годзе 552 дзесяціны зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1932 годзе для вясковай школы пабудавана ўласнае памяшканне.

З 20 жніўня 1924 года па 21 жніўня 1925 года цэнтр Гаўлеўскага, а з 13 лютага 1958 года[2] да 14 снежня 1961 года Забабскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ураджай», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 600 жыхароў, у тым ліку з суседніх вёсак. У памяць пра загінуўшых у 1969 годзе за 2 км на ўсход ад вёскі збудаваны Курган Славы. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва). Аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Першамайскі.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1858 год — 31 двор, 184 жыхары.
  • 1897 год — 62 двары, 512 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 87 двароў, 627 жыхароў.
  • 1959 год — 617 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура правіць