Горадзень

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Го́радзень[1] (трансліт.: Horadzień, руск.: Городень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 73 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.

Вёска
Горадзень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Горадзень на карце Беларусі ±
Горадзень (Беларусь)
Горадзень
Горадзень (Мінская вобласць)
Горадзень

Гісторыя

правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя фальварак Горадзень у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1960 год — 115 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 24 жыхары
  • 2010 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў
  • 2012 год — 7 гаспадарак, 8 жыхароў
  • 2019 год — 11 жыхароў[2]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гарадзе́нь
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Горадзень // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 130. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі

правіць