Дуброва (Жыткавіцкі раён)

аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дубро́ва[1] (трансліт.: Dubrova, руск.: Дуброва) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Аграгарадок
Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
555 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247967
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216828021
Дуброва на карце Беларусі ±
Дуброва (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Дуброва (Жыткавіцкі раён)
Дуброва (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Дуброва (Жыткавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 22 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 155 км ад Гомелю

Гідраграфія правіць

На ўсходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка правіць

На аўтамабільнай дарозе Марохарава — Любань. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сялянскімі сядзібамі. У 1987 годзе пабудавана новая вуліца з 50 цагляных хат катэджнага тыпу, у якіх змесцаваліся перасяленцы з месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне памешчыка Карпава. У 1896 годзе працаваў вятрак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё», дзейнічалі гамарня і маслазавод. У 1932 годзе для вясковай школы пабудаваны будынак. У сярэдзіне 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары найблізкіх сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу імя В. І. Леніна. Дзейнічаюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1993 годзе), бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 198 гаспадарак, 555 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 21 двор.
  • 1940 год — 75 двароў, 264 жыхара.
  • 1959 год — 298 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 198 гаспадарак, 555 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ва Вятчы́нская, Дубро́ва Ве́чынская

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць