Зазерка
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Зазерка)
За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka, руск.: Зазерка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Аграгарадок
Зазерка
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія правіць
За 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.
Гісторыя правіць
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Загінула 27 мірных жыхароў.
Насельніцтва правіць
Вядомыя асобы правіць
- Андрэй Піліпавіч Луцэвіч — Герой Савецкага Саюза (1944).
- Рыгор Іванавіч Сачок — беларускі вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі.
- Іна Васілеўна Прохарчык — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Андрэй Піліпавіч Прохарчык — беларускі вучоны, пісьменнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Галіна Аляксандраўна Лапатка — кандыдат сельскагаспадарчых навук
Інфраструктура правіць
Эканоміка правіць
- Аддзяленне сувязі.
- Механічныя майстэрні.
- 8 крам.
- Кампанія ААТ «ЗАЗЕРКА»
Адукацыя правіць
- Дзецячая музыкальная школа .
- Сярэдняя школа.
Культура правіць
- Зазерская сельская бібліятэка. Сваю гісторыю бібліятэка пачала 1 кастрычніка 1968 года, аб сведчыць Загад аддзела культуры № 46. Зараз колькасць яе карыстальнікаў дасягае 450 чалавек, з іх 70- — дзеці да 15 гадоў. Агульны фонд налічвае амаль 7,4 тыс. выданняў. Штогод чытачам выдаецца амаль 7,5 тыс. экз. дакументаў. У зоне абслугоўвання бібліятэкі (2013год) знаходзяцца 6 населеных аунктах, у якіх пражываюць 1387 чалавек. Работа з чытачамі вядзецца па такіх асноўных напрамках, як распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, прапаганда лепшых узораў беларускай і сусветнай літаратуры, экалагічнае выхаванне, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, духоўна-маральнае, прававое і патрыятычнае выхаванне.
- Дом культуры.
Медыцына правіць
- Ветэрынарны пункт
- Медыцынскія паслугі надае вясковая амбулаторыя. Амбулаторыя была збудавана ў 1983 годзе. Амбулаторыя разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 100 чалавек у змену.[2]
Чыгунка правіць
Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Зазерка
Славутасці правіць
- Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
- ↑ https://www.fgb.by/viewtopic.php?p=79413&highlight=&sid=d8a31b74f537e2db000a31af9828039e
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зазерка