Залессе (Пярэжырскі сельсавет)

Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Вёска
Залессе
Zaliessie, Puchavičy District (3).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244885031
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Пярэжырскі сельсавет) (Беларусь)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет)

ГісторыяПравіць

Згадваецца ў пачатку XX стагоддзя як маёнтак у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[2]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[3].

У 1968 годзе да Залесся быў далучаны пасёлак Паляны.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4].

НасельніцтваПравіць

  • пачатак XX ст. — 3 двары, 49 жыхароў
  • 1999 — 72 жыхары
  • 2002 — 26 двароў, 54 жыхары
  • 2010 — 37 жыхароў

Спіс вуліцПравіць

  • Бэзавая вуліца
  • Дачны завулак
  • Завулак Матэматыкаў
  • Мінская вуліца
  • Сонечная вуліца[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

ЛітаратураПравіць

  • Залессе // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 142—143. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

СпасылкіПравіць